Магистр 2008 (май) 2 | Page 14

Хай не пакіне восень нас Хай не апкіне восень нас, Няхай малюе лісце акварэллю, У дёзнны і паўночны час Чырвоным тонам залівае зелле. А калі прыйдзе снежная зіма, Нам гэты колер застанецца ў памяць, Што ў дзённы і паўночны час Праз год і сто не пакіне нас. Зварот да людзей Любіць свою радзіму моцна Павінен кожны на зямлі, Бацькоў сваіх любіць бясконца, Таму што нам жыццё далі. Раслінкі цянуцца да сонца, Злавіўшы промень цеплыні Яны, як людзі, як мы з вамі, Жадаюць жыць, мацнець, расці. Угарэнка Мая Клепікава Вікторыя Восень Яна настала з жоўтым лісцем, Дажджы з сабою прывяла. І непагодзь ужо настала, А прыгажэй яе няма. Не ўсё ў восень, як заўсёды: Ліўні ліюць, і снег ідзе. То зноў цяпло, то зноў марозы. Так і не зразумець яе… Пяшчынская Дана