Журнал Гродно. Выпуск № 6(25) (июнь 2019) Журнал Гродно. Выпуск № 5(36) (май 2020) | Page 31

#ГРОДНАТРАДЫЦЫІ ўраджаю з дапамогай утварэння магічна-ахоўнага карагоднага кола. Песні па паэтычных асаблівасцях былі падобныя да калядных: «Дзе карагод ходзіць, там жыта добра родзіць...» Так засцерагаліся ад чараў ведзьмакоў, граду, пажару, залеўных навальніц. Баяліся вельмі маланак, якія палілі хаты, гаспадарчыя пабудовы і нівы. Газета «Гродзенскія губернскія навіны» (№ 32 за 1893 год) пісала, што з мэтай засцярогі «ў час навальніцы вывешвалі на дзвярах абрус, якім засцілалі стол у дзень Вялікадня, выстаўлялі ў дзвярах рыдлёўку, на якой саджалі ў печку хлеб, і надымлялі ў хаце асвячонымі травамі. Свянцоныя хлеб і соль служылі таксама лекамі ад розных хвароб, і быццам бы ратавалі ад нашэсця ведзьмаў...» Вельмі важ- ным было кожнаму чалавеку абмыц- ца цудадзейнай юр’еўскай расой, якая надавала целу здароўе і сілу, таму босымі бегалі па роснай траве, хадзілі ці качаліся ў жыце з раніцы. Юр’ева раса ратавала ад сурокаў. Прынята было пасля агледзін нівы і качання ў расе рабіць сімвалічнае застолле ў полі. На абрус клалі хлеб, яйкі, «пальцампханыя каўбасы», аладкі і інш. Спявалі юр’еўскія песні, распавядалі легенды і паданні пра Святога Юрыя, як знак вялікай пашаны да яго. Існавала шмат прыкмет і нават варажбы. Так, Ю.Крачкоўскі яшчэ ў ХІХ стагоддзі пра прымхі беларусаў Гродзенскай губерні пісаў: «Па надвор’і ў дзень Юр’я варожаць аб поспеху ў гаспадарцы. Калі ў Юр’еў дзень ідзе дождж (густы, вялікі), то, гавораць, будзе расці вялікае жыта. Калі дождж будзе толькі крапіць, то будуць увесь год каровы даіцца. Калі будзе раса, то будзе ў дастатку коням аўса». Адпаведна існавала мноства прымавак і прыказак: «Юрый з цяплом, а Мікола з кармом», «Як на Юр’я пагода, то на грэчку няўрода», «Калі на Юр’я мароз, будзе добры авёс» і іншыя. Шануемае папярэднімі пакаленнямі Свята Юр’е – частка нацыянальнай спадчыны беларускага народа, якую трэба захаваць і перадаць нашчадкам. Каб праз многія гады ўнукі і праўнукі маглі ганарыцца багатай культурнай традыцыяй сваіх продкаў. . № 5 (36) 2020 Руслан Канстанцінавіч КАЗЛОЎСКІ – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, член С а юз а п і с ь м е н н і каў Б е л а рус і . Літаратуразнаўца, літаратурны кры- тык, фалькларыст. ГРОДНО 31