Журнал Гродно. Выпуск № 6(25) (июнь 2019) Журнал Гродно. Выпуск № 5(36) (май 2020) | Page 30

#ГРОДНАТРАДЫЦЫІ Паводле народнай міфалогіі часоў хрысціянства святы Юрый з’яўляецца ключнікам самога госпада Бога і вясной «адмыкае зямлю» пасля зімовага сну і «пускае расу» як сімвал божага дабраславення. Таксама ён ахоўвае статак жывёлы ад дзікіх звяроў і хвароб, ходзіць і аглядае палі са збажыной, засцерагаючы сваёй прысутнасцю ад кепскага неспры- яльнага надвор’я і злых ведзьмакоў, што могуць нанесці шкоду раслінам. Дзень Святога Юрыя быў вельмі своеасаблівы па абраднасці. Важна было выгнаць жывёлу ў поле на юр’еву расу адметным чынам, выканаўшы старадаўнія абрады. На Гродзеншчыне кароў выганялі галінкай вярбы, асвенчанай у царкве ў Вербную нядзелю. Жывёла аба- вязкова павінна была пераступіць праз велікоднае яйка, свянцоныя хлеб і соль, што клалі ў брамках на выхадзе з двара гаспадара. Статак трэба было абысці пад словы замовы з гаршчэчкам, у якім курыліся сухія «цудадзейныя» зёлкі. Дымок утвараў своеасаблівае магічнае ахоўнае кола. Урачыста адорваліся пачастункамі (салам, аладкамі, яйкамі) пастухі, якія вечарам наладжвалі гулянне са своеасаблівымі магічна-ахоўнымі гульнямі. Юр’е ў народзе называлі «святам пастухоў». Яшчэ сотню гадоў назад у ваколіцах Гродна над палеткамі разносіліся словы песні: Будзем зямельку адмыкаць, Будзем расіцу выпускаць. Гэта расіца для кароў, Гэта травіца для валоў. Беларусу-селяніну ў дзень Святога Юрыя абавязкова трэба было наве- даць уласнае поле, ніву і, як сцвяр- джае даследчык У.Сысоў, памаліцца ёй і Багам на багаты ўраджай, ...чала- веку акрапіцца юраўскай расою, каб набрацца моцы і здароўя на ўвесь працоўны сялянскі год». Памаліцца «Багам» – гэта значыла старажыт- ным, дахрысціянскім, што як звычай фіксавалася навукоўцамі на працягу ХІХ-ХХ стагоддзяў. Беларускаму фальклору характэрна накладанне і ўзаемапранікненне паганскіх і хрысціянскіх звычаяў і вобразаў у тэкстах песень, легенд і паданняў, 30 ГРОДНО замоў. У многіх мясцовасцях замест багоў старадаўніх звярталіся да хрысціянскага Бога і святога Юрыя. Так, на Навагрудчыне гаспадар ішоў да нівы з хлебам і соллю ці караваем, станавіўся на адно калена і з пашанай прамаўляў: Добры дзень, Ніва святая!.. Каб Бог і Юрый Пацешылі надвор’ем, Ураджаем і здароўем! З нівай было звязана шмат іншых абрадаў і звычаяў. Даследчык Ю.Крачкоўскі на падставе фаль- клорных матэрыялаў, сабраных на тэрыторыях сучасных Гродзенскага, № 5 (36) 2020 Ашмянскага і Карэліцкага раёнаў у 1872 годзе зазначаў, што касцямі ялавічыны, асвенчанай на Вялікдзень, «абтыкаюць зямлю; калі ж яны заха- ваны ў выглядзе попелу, то апошнім абсыпаюць тыя месцы, на якіх расце асака. Думаюць, што пасля гэтага не будзе расці пустазелле». Таксама, з яго слоў, «абыходзяць палі з асвячо- най вярбой. Пасля ў пэўным месцы ўтыкаюць яе ў зямлю з той надзеяй, што гэтым абароняць ніву сваю ад граду». У далёкім ХІХ стагоддзі град лічыўся сялянамі вялікай бядой, бо вынішчаў пасевы і прыводзіў да неўраджаю нівы. У Беларусі дзяўчаты традыцыйна вадзілі карагоды ў жытнім полі з утылітарнай мэтай абароны будучага