Журнал Гродно. Выпуск № 6(25) (июнь 2019) Журнал Гродно. Выпуск № 5(36) (май 2020) | Page 29

#ГРОДНАТРАДЫЦЫІ «СВЯТЫ ЮРЫ, ДЗЕ Ж ТЫ БЫЎ»? Свята Юр’е вядома з далёкай старажытнасці. Яно адзначаецца ў праваслаўі 6 мая, у каталіцызме 23 красавіка. У дахрысціянскія часы яно прысвячалася богу Вялесу, апекуну свойскай жывёлы і прыпадала на перыяд, калі расліннасць па- чынала набіраць сілу, зелянелі палі і лугі, убіраліся ў лістоту сады. У хрысціянскі перыяд дзень асацыяваўся з вобразам Юрыя, рымскага афіцэра, пакаранага ў часы ганення хрысціянства пакутніцкай смерцю за прапаганду вучэння Ісуса Хрыста, за што і быў кананізаваны. Ён таксама вядомы і як Георгій-пераможца. Хрысціянамі на працягу стагоддзяў ён успрымаўся як абаронца ад цёмных сіл і заступнік ваяроў. На абразах паказваецца ў выглядзе рыцара-вершніка, які кап’ём працінае цмока. РУСЛАН КАЗЛОЎСКІ Фота АКСАНЫ МАНЧУК Святочныя дзеі ў беларусаў пачыналіся на пярэдадні Юр’я 5 мая – свята Ляльнік. У народзе вясна асацыявалася з вобразам багіні расліннасці Лялі, якая ўяўлялася мала- дой прыгожай дзяўчынай з кветкамі. Ушаноўваючы яе, дзяўчаты гуртам ішлі на поплаў, выбіралі самую прыгожую дзяўчыну (Лялю), ускладалі ёй на галаву вянок з кветак, упрыгожвалі бярозавымі галінкамі, ставілі паблізу хлеб, малако, яйкі і сыр, вадзілі вакол яе карагоды, спявалі песні са своеасаблівым магічна-рытуальным вельмі старажытным тэкстам: Наша Ляля, Ляля Нас корміць усім, Каб з вясны да лета Усё, што тут гэта, Гадавала ўсім. № 5 (36) 2020 «Ляля» раздавала ежу і ўскладала вянкі на галовы ўдзельніц карагода, што сімвалізавала прыход вясны, цяпла, сонечных дзён, актыўны рост расліннасці, што забяспечыць будучы добры ўраджай. Зеляніну з «Лялі» захоўвалі да наступнай вясны, бо галінкі з лісцікамі ўвабралі сілу ста- ражытнага абраду і былі цудадзей- ныя – павінны былі паспрыяць бага- таму ўраджаю, а таксама ўдаламу замужжу ўдзельніц карагода. ГРОДНО 29