Журнал Гродно. Выпуск № 6(25) (июнь 2019) Журнал Гродно. Выпуск № 3(34) (март 2020) | Page 36

#КУЛЬТПАХОД ЗАХАПЛЕННЕ, АСАЛОДА І НАТХНЕННЕ Душа патрабуе прыгажосці, уражанняў, натхнення? Дазвольце параіць – зазірніце ў вялікія вокны выставачнай залы на вуліцы Ажэшка і, хутчэй за ўсё, нават праз шкло адчуеце эмацыйна-станоўчы настрой, што зараз там пануе. ЖАННА ЯНЧЭЎСКАЯ Фота АЛЯКСЕЯ БІБІКАВА «Вытокі натхнення» – выстава народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў «Гарадзенскі каларыт» сапраўды выклікае асалоду прыга- жосцю, здзіўляе разнастайнасцю аўтарскіх рашэнняў і сур’ёзна за- ахвочвае паспрабаваць свае сілы ў творчасці. А ў якім накірунку рухацца, магчыма, падкажа адзін з мноства унікальных рэчаў, створаных таленавітымі ўдзельнікамі аб’яднан- ня – гродзенцамі, што жывуць і пра- цуюць побач з намі. Як зразумець падказку? Слухайце сваё сэрца і па- мятайце, што ніколі не позна вучыцца, шукаць новыя краскі жыцця, тварыць і ствараць прыгажосць. Аб тым, які шматгранны свет мастацтва, яскрава сведчаць больш сотні работ, прадстаўленых на выставе. Тут разьба па дрэве і жывапіс, вышыўка і саломапляценне, кераміка і кавальства, макрамэ і фларыстыка, лаза і скура, бісер і ткацтва, пісанкі і лялькі-абярэгі. У 2006 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці і актыўную работу па папулярызацыі народных традыцый аб’яднанню прысвоена званне «На- родны аматарскі калектыў». І зараз мы працягваем адраджаць, захоўваць і развіваць нацыянальную культуру, рамёствы, народныя промыслы. У л і к у с я б р оў а м а т а р с к а г а аб’яднання – прадстаўнікі рэдкіх рамёстваў: каваль Юрый Круш і майстар драўлянай скульптуры Мікалай Скляр, народныя майстры Беларусі – бондар Мікалай Кукса і фларыст Дамініка Кавалёнак. Дзесяць удзельнікаў калектыву ўдастоены прэміі імя А.І. Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва». Вопытныя майстры – Святлана Круглаполава, Алёна Кан- дратава , Вера Генюш, Вера Крэсік – з’яўляюцца кіраўнікамі дзіцячых – І ўсе гэтыя непаўторныя выра- бы – справа рук майстроў народнай творчасці і мастакоў-аматараў на- шага аб’яднання, – с прыемнасцю паведамляе кіраўнік калектыву Алена Маліноўская. – «Гарадзенскі каларыт» сёння – гэта 185 творчых асоб ва ўзросце ад 21 да 85 гадоў, якія займаюцца рознымі відамі і жанрамі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Майстры традыцыйных рамёстваў, прыхільнікі сучасных тэхнік творчасці і мастакі- аматары – вось наша сям’я, ство- раная больш 27 гадоў таму назад. 36 ГРОДНО № 3 (34) 2020