Журнал Гродно. Выпуск № 6(25) (июнь 2019) Журнал Гродно. Выпуск № 2(33) (февраль 2020) | Seite 47
#ТРАДЫЦЫІ
ўверх, каб хутчэй з’явіліся рэальныя
жаваронкі, як вестуны надыходзя-
чай вясны. Знакаміты фалькларыст
В.Ліцвінка зазначаў: «З імі (птушкамі з
печыва – Р.К.) наладжвалі гульні ў са-
дах, агародах, клалі на галовы і бегалі
па вуліцах, прывязвалі да галінак і
імітавалі іх прыгатаванне, садзілі
на стрэхі, стагі, а потым збіраннем
вызывалі іх прылёт, елі, кідалі ў раку,
хавалі ў салому, а потым са спевамі
звалі іх адтуль...»
Зямлю вясной, паводле тэкстаў
песень, трэба адамкнуць, а зіму зам-
кнуць і вясну прыгукаць:
Благаславі, Божа,
Божа мілы,
Вясну прыгукаці...
А зіму замыкаці.
Некаторыя абрады ўтрымліваюць
элементы калядных. Напрыклад,
гурт моладзі са спевамі хадзіў па
хатах, гукаў вясну і ў дварах ці каля
двароў вадзіў карагоды: «Дзе карагод
ходзіць, там жыта родзіць». Падоб-
ны тэкст сустракаецца ў абрадзе
калядавання: «Дзе каза ходзіць, там
жыта родзіць». Даследчык М.Сысоў
зазначаў: «Беларускія абрады гукання
вясны вельмі багатыя на шматлікія
песні, прыпеўкі, заклінанні, у якіх по-
бач з рытуальнымі матывамі знайшла
ўвасабленне тэма любові да роднай
зямлі і працоўнай дзейнасці чала-
века».
Гукалі вясну з высокіх месцаў:
п а г о р к а ў, с т р э х а ў х а т. Н а -
ват перагукваліся паміж вёскамі.
Дзяўчаты спявалі песні-вяснянкі. Іх
асаблівасцю з’яўляецца тое, што
кожны «слупок» сканчаецца «Гу!»
Найбольш вядомы і пашыраны ў роз-
ных мясцовасцях Беларусі варыянт
песні заклікае ажно лета:
Жавароначкі, прыляціце - гу-у-у-у!
Вы нам лецейка прынясіце -
гу-у-у-у!
А зімачку забярыце - гу-у-у-у!
Бо нам зімачка надаела - гу-у-у-у!
Усе хлебушкі пераела - гу-у-у-у!
На пагорках палілі штовечар
вогнішчы, вакол якіх вадзілі караго-
ды і нават скакалі праз агонь як на
Купаллі. Спальванне старых рэчаў
сімвалізавала развітанне з холадам,
амалоджванне навакольнага свету і
абуджэнне прыроды вясной. Рыту-
альнае вогнішча, лічылася, ачышчала
зямлю і павінна было паспрыяць раз-
гаранню вясновага сонейка.
Благаславіце, старыя дзяды,
Нам вясну красну выгукаці,
Сцюдзёную зіму ў каморачку,
А цёплае лета на вулачку.
Таксама ў мясцовасцях, дзе ёсць
рэкі, запаленае кола клалі на плот
і пускалі пад выкананне магічна-
рытуальных песень па вадзе. На Зве-
ставанне ўжо клікалі буслоў. Паводле
народнага меркавання, буслы спры-
яюць багатаму ўраджаю зерневых.
Вясна ў песнях паказваецца з павагай,
як жаданая госця:
Едзе, едзе вясна
На залатым кані,
У зялёным саяні...
Вязе, вязе вясна,
Вязе, вязе красна
Ясныя дзянёчкі,
Частыя дажджочкі,
Зялёныя травы,
Красныя цвяточкі...
Народная мудрасць стварыла шмат
цікавых назіранняў, многія з якіх сталі
ўстойлівымі выразамі: вясна не мясна,
а восень не малочна; багата вясна
кветкамі, а лета палеткамі; вясновы
дзень год корміць і інш.
Сёння нават цяжка ўявіць, што
дзвесце, трыста і болей гадоў таму на
месцы шматлікіх мікрараёнаў горада
Гродна нашы продкі гукалі вясну...
.