Журнал Гродно. Выпуск № 6(25) (июнь 2019) Журнал Гродно. Выпуск № 2(33) (февраль 2020) | Page 46

#ТРАДЫЦЫІ З далёкай старажытнасці на землях сучаснай Гродзеншчыны гукалі вясну. Яшчэ з дахрысціянскіх часоў сярод простага люду існавала меркаванне, што вясну абавязкова трэба паклікаць, інакш яна не прыйдзе, а зімовы перыяд з маразамі, снегам, завеямі зацягнецца надоўга. РУСЛАН КАЗЛОЎСКІ Фота АКСАНЫ МАНЧУК Даўней новы год пачынаўся з 1 сакавіка (сучасная дата – 14 сакавіка). З гэтага дня і пачыналіся абрады гу- кання вясны, і доўжыліся яны да тых дзён, калі зямля прагрэецца і аратыя выйдуць на земляробчыя працы ў палі. Ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі вясну пачыналі гукаць на Масленку, а часам і ад Стрэчання, свята дасягала сваёй кульмінацыі на Звеставанне, 7 красавіка, і працягвалася ажно да Вербніцы. На Стрэчанне (Грамніцы) 15 лю- тага пачыналі варажыць на поспех у вядзенні гаспадаркі ў вясновы пе- рыяд земляробчага календара. Газета «Віленскі веснік» (1893, № 27) паве- 46 ГРОДНО дамляла: «У Гродзенскай губерні на Грамніцы варожаць аб ураджаі. «Калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол наесца травіцы», г. зн. калі на Грамніцы растане снег, то на Юр’я на лугах будзе ўжо трава». Вясна ўяўлялася ў выглядзе мала- дой прыгожай дзяўчыны багіні Лялі, якую можна было ўбачыць на лугах і палетках. Адсюль і паходзіць народны камплімент дзяўчатам «прыгожая як лялька», г.зн. як багіня. Адарваныя ад народнай культуры, недасведча- ныя людзі ў ХХ стагоддзі пераклалі памылкова гэты выраз на «красивая как кукла», які меў пэўны распаўсюд сярод урбанізаванага былога сялян- ства. У беларускага народа нават існавала асобнае вясновае свята ляльнік у гонар багіні Лялі (Лёлі), дачкі Лады. Праводзілася 5 мая. Вядомы № 2 (33) 2020 апісанні святкаванняў, зробленыя П.Шпілеўскім (1846) і А.Кіркорам (1882). Прыгажуню-вясну абавязкова трэ- ба было не проста паклікаць, а выка- заць сваю павагу рытуаламі, спевамі, карагодамі і гульнямі. Гуканне вясны супадала з вялікім перадвелікодным хрысціянскім постам, таму ў на- роднай культуры ў вясновы перыяд шчыльна перапляліся хрысціянскія і народныя абрады і звычаі. Гукаць вясну пачыналі ў нядзелю, калі ўжо з’явіліся першыя пралескі. За- гадзя пяклі з цеста «птушак», часцей жаваронкаў, і выносілі ў поле. Па- водле народных уяўленняў, птушкі з выраю на сваіх крылах прыносілі цяпло. «Жавароначкі, прыляціце, вяс- ну красну прынясіце», – спявалася ў песнях-заклічках. «Птушак» падкідвалі