-----------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------------
Проба пера
Дываном усё навокал пакрыта,
Карагоды сняжынак у вальсе…
А ў цемры начной нехта вые
І дзіцячае чуецца шчасце.
* * *
Марозіць нос, краснеюць шчокі,
І надыходзіць Новы год.
Пад елкай зайка працірае вочкі,
Бо ён забыў пра свята надыход.
* * *
Пявучая, шчодрая родная мова,
Кожнаму міла гэтае слова.
У свеце так многа нязлічаных
скарбаў,
А мова ярчэйшая з гэтых усіх
фарбаў.
Виктория Качановская
Мая зіма
Па покрыве белым-белым
Я асцярожна іду
І снег прыціскаю нясмела,
Баюся, дамоў не дайду…
Неба…неба блакітнае,
Празрыстае, як парасон,
Іскрыстае, светлае, чыстае –
Так цягне мяне ў палон.
І быццам бы белым покрывам
Захутана ўсё на зямлі:
Нябёсы і лес зачарованы
У гэтый зямной чысціні.
Даша Агурьянова
Вось ужо выпаў першы снег
Вось ужо выпаў першы снег.
Ён мяккі і пухлаты, быццам мех!
Блішчыць і ззяе, як зорка.
Возера пакрылася коркай.
І хочацца проста зваліцца
У гэтую белую крыніцу.
Вось ужо выпаў першы снег…
Софья Трещинская
Новы год
31-га ўжо, у нашым доме казка,
І ўсе мае сябры начапілі маскі.
Елку мы паставілі,
Агеньчыкі ўключылі...
У ложкі нас адправілі:
Сказалі, што малыя.
Але позняй ноччу ў доме,
Чуем тупат мы.
І крочым па падлозе,
Недаглядзеўшы сны.
Мы дайшлі ўжо да залы…
Адчыняем дзверцы…
А там прыгожа, як у мары:
Агеньчыкі на елцы,
На шпалерах зоркі,
А у сярэдзіне, ля шафы,
Каля самай елкі
Дзед Мароз стаіць у шапцы!
А каля яго нагі
Мех з падарункамі стаіць.
Тоўсты Дзед, быццам снягір,
Трэба нам яго злавіць!
Але скокнуў ён у печ,
Трэба нам зараз прылеч…
Зноў у ложкі мы ляглі,
Ну а раніцай знайшлі –
Падарункаў цэлы мех!
І са святам вас усех!!!
Софья Трещинская